Паміж паланізацыяй і асіміляцыяй. Этнакультурная сітуацыя у Заходняй Беларусі
Вабішчэвіч А.
Газета "Беларуская думка", Ліпень 2009. - с. 66 - 71.На працягу многіх дзесяцігоддзяў у айчынных даследаваннях па заходнебеларускай тэматыцы прыярытэт аддаваўся пытанням грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця Заходняй Беларусі. Але грунтоўнае вывучэнне пытанняў нацыянальна-культурнага жыцця беларусаў і іншых этнасаў Заходняй Беларусі было немагчыма з-за існуючай метадалогіі і не-
даступнасці крыніц. Толькі на сучасным этапе развіцця гістарычнай навукі ў Рэспубліцы Беларусь зроблены істотныя крокі ў гэтым напрамку, што адлюстравалася ў падручніках і вучэбных выданнях, навуковай і энцыклапедычнай літаратуры. Хоць у іх і адзначаны аспекты, звязаныя са станам заходнебеларускай культуры, аднак многія з іх патрабуюць далейшага развіцця і больш грунтоўнага вывучэння з выкарыстаннем крыніц. Сярод такіх канцэптуальных паводле свайго зместу – праблемы паланізацыі і асіміляцыі.